Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Ружая птушка восені”

28 лістапада 2023 года а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца музычна-паэтычная імпрэза “Ружая птушка восені” ў рамках праекта “Вежа міру”.

Вядома, што знаёмства з культурай іншай краіны ўзбагачае ўласную, і цудоўна, калі гэты працэс узаемны. Так, ужо колькі год спявачка і педагог Ірына Лой арганізуе для сумеснай творчасці студэнтаў Кітая і Беларусі. З плёнам гэтай працы можна пазнаёміцца ў музеі Максіма Багдановіча.

Класічныя кітайскія і беларускія спевы для вас выканаюць лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Ірына Лой, Таццяна Левіцкая, а таксама Луіза Барнатовіч, Кацярына Дударава, Віктар Багачоў, Лі Сяо Хань, Луань Юй Цзэ. Акампануюць спевакам Ганна Лабкоўская і Кацярына Грынь.

Акрамя таго, вас чакаюць беларускія вершы і пераклады з кітайскай паэзіі, прысвечаныя любові, радзіме і вышэйшым сілам ў выкананні Алесі Сівохінай.

Уваход вольны.

Падрабязная інфармацыя па тэлефонах: +375 29 850 73 27, +375 17 363 07 61.

Чакаем па адрасе: г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Close Menu