Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Ружа-кветка”

Восеньскія вечары хуткай і ўпэўненай хадою прыходзяць на змену кароценькім восеньскім дзянёчкам. Віхуру залатога лісця прыбірае беллю зазімак. Да калядных святаў яшчэ далёка, а летняя спёка – ужо толькі успамін.

Спевы ў любую пару і з самых розных нагодаў заўжды суправаджалі жыццё беларусаў.

25 лістапада Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Студэнцкае этнаграфічнае таварыства запрашаюць правесці восеньскі вечар ва ўтульнай атмасферы традыцыйных спеваў і танцаў на імпрэзе  “Ружа-кветка”.

Вас чакаюць:

  • лекцыя-прэзентацыя “Вясельныя вянкі ў традыцыйнай культуры”;
  • беларускія вясельныя, хрэсьбінныя, лірычныя песні;
  • інструментальная музыка і танцы.

Пачатак: 17:00 – лекцыя; 18:00 – спеўна-танцавальная праграма.

Кошт білетаў:

10 руб. – на ўвесь час мерапрыемства;

5 руб. – на лекцыю;

7 руб. – на спеўна-танцавальную праграму.

Усіх сардэчна запрашаем!

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu