Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры выказвае ўдзячнасць Інфармацыйнаму гарадскому парталу “Агенцтва Мінск-Навіны” і асабіста Святлане Шыдлоўскай за рэпартаж аб прэзентацыі кнігі ўспамінаў “Янка Маўр. Наш вечны рабінзон. Штрыхі да партрэта”, якая адбылася ў музеі 24 студзеня 2019 года.
Запрашаем у музей наведаць часовую экспазіцыю “Падарожжа ў краіну маленства. Янка Маўр і дзіцячая літаратура”, якая будзе дзейнічаць да канца красавіка 2019 года.