Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Калектыў музея развітаўся з дырэктарам Сяргеем Іванавічам Усікам

5 лютага калектыў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры з глыбокай павагай і цеплынёй у сэрцы развітваецца з дырэктарам Сяргеем Іванавічам Усікам.

Гады яго кіраўніцтва сталі для музея часам устойлівага развіцця, смелых ідэй, важных праектаў і дасягненняў. Пад кіраўніцтвам Сяргея Іванавіча музей не толькі ўмацаваў свой статус вядучай літаратурнай установы краіны, але і адкрыўся для новых фарматаў, шырэйшага дыялогу з грамадскасцю, моладдзю, творчай супольнасцю.

Сёння плён пяцігадовай працы Сяргея Іванавіча ў музеі быў адзначаны ўзнагародамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Намеснік начальніка ўпраўленне культуры і народнай творчасці Надзея Віктараўна Аўдзей і старшыня прафсаюзнай арганізацыі Сяргей Рыгоравіч Крысенка выказалі шчырыя словы падзякі за адданасць справе і значны ўклад у развіццё ўстановы.

Калектыў музея вельмі ўдзячны Сяргею Іванавічу за прафесіяналізм, адказнасць, прынцыповасць, падтрымку ініцыятыў, за давер і павагу да кожнага супрацоўніка. За ўменне слухаць і чуць, за веру ў агульную справу.

Жадаем Вам, паважаны Сяргей Іванавіч, моцнага здароўя, дабрабыту, новых планаў і здзяйсненняў, натхнення і поспехаў на далейшым шляху!

Close Menu