Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Распачаліся “Быкаўскія дні 2021”

19 чэрвеня, у дзень нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, у Музеі-дачы Васіля Быкава адбылося адкрыццё выставы “Партрэты Васіля Быкава ў творчасці беларускіх мастакоў”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел мастакі – удзельнікі выставы – Святлана Баранкоўская (на выставе экспануецца яе габелен “Апостал”) і Уладзімір Вішнеўскі (на выставе прадстаўлены афорты “Апостал Васіль” і “Дзяды”). Ірына Князева, загадчык філіяла, правяла куратарскую экскурсію па выставе і прадставіла маляваны дыван асабістага аўтарства.

На мерапраемства завітаў Міхаіл Бараноўскі, паэт, бард, у выкананні якога прагучалі аўтарскія песні. Сяброўская нязмушаная атмасфера мерапрыемства натхніла на спевы нават дзяцей.

Нагадваем, што заўтра 22 чэрвеня, у межах Быкаўскіх дзён у Музеі-дачы уваход вольны. Завітвайце, каб ушанаваць памяць пісьменніка!

 

Close Menu