Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Ракуцёўскае лета – 2025”. Праграма

Праграма свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета – 2025”
26 ліпеня 2025 года

“МАКСІМАЎ САД”

15:30 – Урачыстая цырымонія ўскладання кветак да памятных камянёў.

ГАЛОЎНАЯ СЦЭНА

16:00 – 20:00
• Урачыстае адкрыццё свята, прывітальныя словы ад арганізатараў мерапрыемства.
• Паэтычныя чытанні творцаў Саюза пісьменнікаў Беларусі:
Міхась Пазнякоў, Леанід Крыванос, Навум Гальпяровіч, Іна Фралова, Яўген Хвалей, Рагнед Малахоўскі, Дар’я Лёсава, Людміла Круглік, Наталля Жылевіч.
• Выступленне музычных калектываў: узорная вакальна-харэаграфічная студыя “Віртуоз”, салісты Красненскага СДК, салісты Відзеўшчынскага СДК;

18:00 – народны ансамбль беларускай музыкі і песні “Ярыца”;

19:00 – этнічны гурт “Aratseya”.

ДАМОК АРАНДАТАРА

16:30, 17:30, 18:30
Аглядавыя экскурсіі па экспазіцыі філіяла “Фальварак Ракуцёўшчына” (па квітку ў музей).

16:00 – 19:00
Квэст па экспазіцыі.

ДОМ ГАСПАДАРА

16:00 – 19:00
• Музейныя майстар-класы: выраб магніта, закладкі, медаля “Максім Багдановіч”; “Сілуэтны партрэт Максіма Багдановіча”.
Інтэрактыўныя пляцоўкі ад літаратурнага аддзела Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.
• Бяспройгрышная гульня-разыгранка.

17:00
Літаратурная гульня “Паэзія навобмацак”.

МУЗЕЙНЫ ПАДВОРАК

16:00 – 20:00
• Выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі маладзечанскіх рамеснікаў.
• Прэзентацыя і дэгустацыя травяных збораў ад майстэрні смаку “Зёлка-пчолка”.
• Інтэрактыўныя пляцоўкі Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Багдановіча.
• Падарожжа ў казачны свет з Кацярынай Хадасевіч-Лісавой.
• Стэнд кнігарні “Акадэмкніга”, продаж кніг беларускіх пісьменнікаў; аўтографсесія творцаў Саюза пісьменнікаў Беларусі.

18:00
Народныя гульні.

19:00
Спаборніцтва на лепшага чытача “Максімавы чытанні”.

Чакаем вас!

Close Menu