Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

“Ракуцёўскае лета – 2022”

30 ліпеня 2022 года ў філіяле “Фальварак Ракуцёўшчына” адбудзецца штогадовае свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета”.

Час правядзення: 15:00 – 18:00.

Адрас: Мінская вобласць, Маладзечанскі раён, в.Ракуцёўшчына.

Арганізатарамі свята выступаюць Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Маладзечанскі раённы выканаўчы камітэт. Мерапрыемства ладзіцца пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Наведвальнікі традыцыйнага свята “Ракуцёўскае лета” змогуць  адчуць атмасферу старасвецкага фальварка, прайсці беларускімі сцяжынкамі Максіма Багдановіча, атрымаць асалоду ад лета, сонца, новых знаёмстваў, злавіць натхненне на добрыя справы. І канешне – незабыўна адзначыць свята ў гонар самага маладога класіка беларускай літаратуры.

Арганізатары фэсту рыхтуюць мноства цікавых лакацый на розны густ і ўзрост. У праграме мерапрыемства:

  • сустрэчы з беларускай паэзіяй і мастацтвам;
  • музычныя выступленні творчых калектываў;
  • творчыя заданні, інтэрактывы і квэсты;
  • займальныя лекцыі і майстар-класы;
  • гульні для дзяцей і дарослых ды іншыя цікавосткі.

За падрабязнай праграмай сачыце на нашым сайце і ў нашых сацыяльных сетках.

Уваход вольны. Шчыра запрашаем!

Варыянты праезду:

  • трансфер Мінск-Ракуцёўшчына-Мінск, арганізаваны музеем (кошт – 20 руб., браніраванне месцаў па тэл. +375 (17) 363-07-61, аплаціць трансфер можна анлайн па спасылцы);
  • электрычка Мінск-Маладзечна – да станцыі Уша;
  • маршрутнае таксі Мінск-Краснае, Мінск-Маладзечна – да в. Краснае (прыпынак каля танка);
  • уласнае аўто – да в. Ракуцёўшчына (GPS-каардынаты 54.2542096, 27.0913772).

Даведкі: +375 (17) 363-94-65 (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры), +375 (17) 363-07-61, +375 (17) 355-22-95 (Літаратурны музей Максіма Багдановіча), +375 (17) 670-26-41 (Фальварак Ракуцёўшчына).

Close Menu