Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

«Ракуцёўшчына» запрашае на экскурсіі

19 і 26 верасня запрашаем на зборныя экскурсіі па тэрыторыі маляўнічай «Ракуцёўшчыны» – фальварка Вацлава Лычкоўскага, дзе летам 1911 года адпачываў Максім Багдановіч.

Дом арандатара, дом гаспадара, гумно, Максімава крыніца, Пісьменніцкі сад – пра гэтыя і іншыя мясціны раскажа загадчык музея Любоў Іванаўна Шчэрбач, чалавек, глыбока адданы Ракуцёўшчыне, Максіму Багдановічу і музейнай справе.

Вы шмат цікавага даведаецеся пра гісторыю старога фальварка і адчуеце яго асаблівую атмасферу – тую, што захоўвае памяць пра ці не самыя шчаслівыя дні маладога генія беларускай літаратуры.

Час: 19 і 26 верасня, 13:00 і 15:00.
Папярэдні запіс і даведкі:
+375 29 501 57 03.

Квіткі: 15 руб. – дарослыя, 10 руб. – дзеці.
Адрас: Маладзечанскі раён, в. Ракуцёўшчына
(Філіял «Фальварак «Ракуцёўшчына»).

Close Menu