Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Радзіму Гаўрылавічу Гарэцкаму – 95!

7 снежня адзначае 95-гадовы юбілей Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі – акадэмік НАН Беларусі, доктар геолага-мінералагічных навук, адзін з вядомых прадстаўнікоў знакамітага роду.

Радзім Гаўрылавіч з’яўляецца галоўным натхняльнікам і ганаровым удзельнікам Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Гарэцкія чытанні”, якая штогод праходзіць у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

У гэты ўрачысты дзень музей адрасуе шаноўнаму юбіляру словы падзякі за шматгадовую адданую дзейнасць на ніве беларускай літаратуры, супрацоўніцтва і падтрымку музейных ініцыятыў!

Зычым бадзёрасці і моцнага здароўя, міру і дабрабыту на доўгія гады!

Close Menu