Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Прыём заявак на ўдзел

Запрашаем вучняў VІІI-XІ класаў г.Мінска і Мінскай вобласці прыняць удзел у V-й навукова-практычнай канферэнцыі “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”, прымеркаванай да Міжнароднага Дня роднай мовы.

Праца канферэнцыі будзе праводзіцца ў дзвюх секцыях: літаратуразнаўчай і краязнаўчай.

2024 год з’яўляецца юбілейным для многіх майстроў мастацкага слова: Ядвігіна Ш. (Антона Лявіцкага) (155 год), Алеся Савіцкага (100 год), Алеся Якімовіча (120 год), Аркадзя Куляшова (110 год), Валянціна Таўлая (110 год), Еўдакіі Лось (95 год), Анатоля Дзялендзіка (90 год), Валерыя Маракова (115 год), Паўлюка Труса (120 год), Васіля Быкава (100 год), Артура Вольскага (100 год), Зінаіды Бандарынай (115 год), Адама Бабарэкі (125 год), Максіма Лужаніна (115 год), Міхася Лынькова (125 год), Івана Чыгрынава (90 год), Алеся Дудара (120 год).

Прапануем у сваіх работах звярнуцца да жыцця і творчасці пісьменнікаў-юбіляраў 2024 года.

У Экспертны Савет запрашаюцца прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці, педагогі, літаратары, краязнаўцы.

Дата правядзення: 5 сакавіка 2024 года.

Месца правядзення: Установа “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” (Мінск, вул. М. Багдановіча, 13).

Заяўку на ўдзел у канферэнцыі (дадатак № 1, у фармаце адсканаванага дакумента за подпісам дырэктара і пячаткай установы) і тэкст артыкула (дадатак № 2) просім дасылаць да 19 лютага 2024 г. уключна на электронную пошту музея: naadmgbl@gmail.com з пазнакай у тэме ліста “Заяўка на ўдзел у канферэнцыі”. Дата атрымання заяўкі вызначаецца па даце яе паступлення на электронны адрас.

Заяўкі будуць разгледжаны Аргкамітэтам канферэнцыі. Дасланыя матэрыялы не рэцэнзуюцца. Прынятае Арганізацыйным камітэтам рашэнне аб адборы заявак да ўдзелу ў вочным этапе канферэнцыі з’яўляецца канчатковым і перагляду не падлягае. Удзельнікі, якія пройдуць адбор на вочны этап, атрымаюць інфармацыю аб часе і месцы яго правядзенння па электроннай пошце альбо па нумары тэлефона, пазначаным у заяўцы.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адхіляць заяўкі, якія не адпавядаюць тэматыцы і патрабаванням да афармлення матэрыялаў канферэнцыі.

Даведкі па тэл.: +375 (17) 363-56-21.

Дадатак №1

Дадатак №2

Close Menu