Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем паўдзельнічаць у конкурсе да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча

26 лістапада 2020 года мы святкуем 90-годдзе з дня нараджэння нашага славутага земляка – беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.💥

З гэтай нагоды прапануем узгадаць лепшыя творы Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

✨“Вясна ўвосень” – цудоўная назва адной з казак, якую Караткевіч пакінуў нам у спадчыну – невялікая, нават мініяцюрная, але вельмі грунтоўная па змесце. Давайце перачытаем іх яшчэ раз і паспрабуем адлюстраваць свае пачуцці ў малюнках, маленькіх кніжках, арт-альбомах, плакатах, вырабах-сувенірах і іншых творчых ідэях.🎨🖼

📌Адрас спасылкі, дзе можна знайсці ўвесь збор казак: https://knihi.com/ (Беларуская палічка).

Усе падрыхтаваныя і дасланыя работы будуць прадстаўлены ў межах часовай экспазіцыі “Уладзімір Караткевіч у выяўленчым мастацтве” да 90-годдзя пісьменніка.☺

❗Свае работы прысылайце да 26 лістапада. Самыя арыгінальныя будуць адзначаны спецыяльнымі ўзнагародамі.😊

На працягу лістапада і снежня будзе праходзіць галасаванне ў нашых сацыяльных сетках на прыз глядацкіх сімпатый сярод дасланых работ.

📩Свае работы можна прыносіць ці дасылаць на адрас : Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13).

Кантактны тэлефон: (017) 334-44-47; (017) 334-56-21
Пошта: bellitmuseum@tut.by

Спяшайцеся! Мы пачынаем!😉

Close Menu