Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Прымі ўдзел у галасаванні за лепшую творчую работу музейнай акцыі “Вясна ўвосень”

Нагадваем, што ў музеі да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча адкрылася і дзейнічае літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Уладзімір Караткевіч у выяўленчым мастацтве”, падчас якой была аб’яўлена музейная акцыя – “Вясна ўвосень”🌿, прысвечаная творчасці пісьменніка.

Адлюстраваць свае пачуцці і ўражанні аб творах У.Караткевіча ў малюнках, маленькіх кніжках, арт-альбомах, плакатах, вырабах-сувенірах і іншых творчых ідэях паспрабавалі 74 удзельнікі, работы якіх дэманструюцца ў межах юбілейнай экспазіцыі.☺

❗Пазнаёміцца і адзначыць лепшыя творчыя працы музейнай акцыі можна да 18 снежня, наведаўшы Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, а таксама на старонках нашых сацыяльных сетак (Facebook, ВКонтакте).

Па выніках галасавання пераможцы будуць адзначаны спецыяльнымі памятнымі падарункамі.🎁✨

Спяшайцеся! Часу засталося зусім мала!😉

☎Кантактны тэлефон: (017) 363-56-21, (017) 395-44-47
📩Пошта: bellitmuseum@tut.by

Close Menu