Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“PROмузейTV” — цікава, карысна, пазнавальна!

Усім вясна дала работу,

Спрадвеку ўжо закон такі —

I на бярозах гнёзды-ноты

Панаразвесілі гракі.

I на мяне находзіць роздум,

Што нельга раніцы праспаць,

Што час выходзіць з хат, як з гнёздаў,

Палеткі дбала засяваць.

 

Паважаныя сябры, на нас, як і на Пімена Панчанку, уздзейнічае вясна… Яна абудзіла нашыя жыццёвыя сілы і натхніла нас на стварэнне відэапраекта “PROмузейTV”!

“PROмузейTV” — гэта цікавыя навіны, карысныя веды і актуальныя падзеі музейнага жыцця!

Адкрыцці выстаў, навукова-практычныя канферэнцыі, творчыя сустрэчы з таленавітымі людзьмі Беларусі, дзіцячыя і сямейныя інтэрактыўныя праграмы, квэсты і квізы, літаратурныя вечарыны і імпрэзы, канцэрты класічнай музыкі, літаратурна-музычныя фестывалі — гэта толькі частка таго, што адбываецца ў нашым літаратурным доме і яго філіялах.

Падпісвайцеся на нашу старонку ў YouTUBE і атрымлівайце самыя эксклюзiвныя навіны першымі!

Close Menu