Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Прэзентацыя кнігі ўспамінаў “ЯНКА МАЎР. Наш вечны рабінзон”

Ф-290-В-1-С-155-Л-2

ПРЭС-РЭЛІЗ 

ПРЭЗЕНТАЦЫІ
кнігі ўспамінаў

“ЯНКА МАЎР. Наш вечны рабінзон”

(“Мастацкая літаратура”, 2018)

gbl_logo

24 студзеня 2019 г. у 16:00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13) адбудзецца прэзентацыя кнігі “Янка Маўр. Наш вечны рабінзон. Штрыхі да партрэта”, якая выйшла ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” ў серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі”.

Янка Маўр (сапр. Іван Міхайлавіч Фёдараў, 1883–1971) – пісьменнік, драматург, перакладчык, публіцыст, адзін з пачынальнікаў беларускай літаратуры для дзяцей і юнакоў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972) – увайшоў у літаратуру ўжо сталым чалавекам, за плячыма якога быў вялікі вопыт настаўніка-псіхолага. Першая аповесць “Чалавек ідзе” (1927) захапіла чытачоў сваёй навізной і незвычайнасцю, нават імя аўтара Янка Маўр, якім падпісаўся настаўнік І. Фёдараў, было незвычайным і загадкавым.

“Сын вады: Аповесць з жыцця на вогненнай зямлі” (1928), “У краіне райскай птушкі” (1928), “Амок: Раман у 2 частках з часу паўстання на Яве ў 1926 годзе” (1930), “Пекла” (1929), “Палескія Рабінзоны” (1930), “Слёзы Тубі: Апавяданні” (1930), “ТВТ” (першая прэмія ва ўсебеларускім конкурсе на лепшую кнігу для дзяцей, 1934), “Вакол свету” (Зборнік твораў, 1947), “Цётка Эмілія” (1954) – тонкае адчуванне настрою дзяцей, зацікаўленнасці невядомым, падарожжамі, далёкімі краінамі дапамаглі пісьменніку завалодаць дзіцячымі марамі, заваяваць іх сэрцы. Янка Маўр таксама лічыцца пачынальнікам беларускай навукова-фантастычнай літаратуры для дзяцей (“Вандраванне па зорках”, 1927 г., “Аповесць будучых дзён” (1932), “Фантамабіль прафесара Цылякоўскага”, 1955 г.). Невыпадкова яго называюць беларускім Жулем Вернам і Міклуха-Маклаем у адной асобе.

Зaзipaючы ў бyдyчae, Янкa Мaўp aднaчacoвa вяpтaўcя дa cвaix вытoкaў, пpaцуючы нaд aўтaбiягpaфiчнaй тpылoгiяй “Шляx з цeмpы” (1948–1957).

На працягу дзесяцігоддзяў Янка Маўр выступае як публіцыст і фельетаніст у часопісах “Беларускі піянер”, “Іскры Ільіча”, “Бярозка”, “Вожык”, у газеце “Літаратура і мастацтва”. П’есы “Памылка”, “Хата з краю”, “Балбатун”, “Ліцо звера”, напісаныя ў 1940-х гадах, – спробы пісьменнікам сваіх сілаў у жанры драматургіі.

Так сама як сёння беларускай літаратуры належаць перакладзеныя Янкам Маўрам асобныя творы Д. Маміна-Сібірака, М. Прышвіна, Р. Кіплінга, Х.К. Андэрсэна, М. Твэна, Ж. Верна, В. Гюго, так і яго творы сталі часткай сусветнай літаратуры ў перакладах на розныя мовы свету.

“Цікавы ў творчасці, вясёлы ў жыцці”, “Вандроўнік, шукальнік, летуценік”, “Чараўнік юначых мар”, “Вялікі жартаўнік”, “Мудрэц з душою хлапчука”, “Любімы настаўнік” – па назвах ўспамінаў П. Кавалёва, В. Віткі, А. Вольскага, П. Рунца, С. Грахоўскага, С. Шушкевіча можна меркаваць, якім чалавекам быў аўтар першых прыгодніцкіх твораў для дзяцей. Успаміны А. Васілевіч, М. Гіля, Г. Далідовіча, І. Курбекі, А. Масарэнкі, М. Паслядовіча дапамагаюць больш глыбока раскрыць творчую асобу Янкі Маўра, шматграннасць яго таленту.

Укладальнік кнігі “Янка Маўр. Наш вечны рабінзон” – Марыя Міцкевіч, унучка Янкі Маўра. У кнізе змешчаны ўспаміны яго дачкі Наталлі Міцкевіч, дзе апісаны невядомыя факты жыцця пісьменніка, раскрыты яго ўзаемаадносіны з роднымі і сябрамі. Сведкам сапраўдных сяброўскіх адносін Янкі Маўра і Якуба Коласа з’яўляецца перапіска паміж імі, якую аналізуе праўнучка абодвух пісьменнікаў Васіліна Міцкевіч. У кнізе змешчаны вершы – прысвячэнні Янку Маўру Е. Лось, М. Маляўкі, В. Шніпа. Цікавыя звесткі прыводзяцца ў артыкулах Л. Ламсадзе, В. Гнілазуб, А. Грушэцкага, С. Шыдлоўскай, В. Лубы.

У мерапрыемстве прымуць удзел супрацоўнікі выдавецтва “Мастацкая літаратура”, беларускія пісьменнікі, родныя Янкі Маўра і аматары яго творчасці.

 

 

 

Свірыдовіч Э.К., (17) 334 56 21

Close Menu