![]() |
ПРЭС-РЭЛІЗ ПРЭЗЕНТАЦЫЯ кнігі АЛЕНЫ МАСЛА “БАЛОТНЫЯ ПРЫГОДЫ. Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі” (2019, выд-ва “Пачатковая школа”) |
![]() |
11 красавіка 2019 г. у 17.00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Арт-студыя “Казка” запрашаюць на прэзентацыю кнігі Алены Масла “Балотныя прыгоды. Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі”.
Казачніца Алена Масла напісала цудоўную кнігу пра таямнічы і захапляльны свет беларускіх балот. Героі кнігі – хлопчык Бульбінка і дзяўчынка Журавінка – адпраўляюцца ў неверагоднае падарожжа па балотных абшарах, знаёмяцца з жыхарамі балот, далучаюцца да фантастычных прыгод, а яшчэ вучацца гатаваць, бо ў кнізе ёсць і кулінарныя рэцэпты!
Выданне з цудоўнымі ілюстрацыямі мастака Аксаны Аракчэевай выйшла ў 2019 годзе ў выдавецтве “Пачатковая школа”.
Запрашаем хлопчыкаў і дзяўчынак з мамамі і татамі, бабулямі і дзядулямі ў вандроўку разам з Бульбінкам і Журавінкай, а таксама Арт-студыяй “Казка”, у якой:
– даведаемся, як правільна сабрацца на балота;
– падмацуемся бульбай, печанай з брусніцамі;
– навучымся гатаваць скібку;
– звяжам сапраўдны хатуль!
У мерапрыемстве прымуць удзел: Аксана Аракчэева, Антаніна Хатэнка, Леанід Улашчанка, Наталля Бучынская, Алена Басікірская, Алег Хаменка.
Уваход вольны!
Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі белрускай літаратуры
вул. М. Багдановіча, 13
Кантактны тэлефон: (17) 334 56 21
Свірыдовіч (17) 334 56 21