Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Прэзентацыя зборніка гісторыка-біяграфічных твораў пра пісьменнікаў ХІХ стагоддзя “Слаўная кампанія: рэANIMAцыя”

11 снежня а 12-й гадзіне ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылася прэзентацыя зборніка гісторыка-біяграфічных твораў пра пісьменнікаў ХІХ стагоддзя “Слаўная кампанія: рэANIMAцыя”.

Гэтая кніга – вынік творчасці ўдзельнікаў конкурса, які праводзіўся кафедрамі гісторыі беларускай літаратуры, тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта БДУ і рэдакцыяй часопіса “Маладосць” пры інфармацыйнай падтрымцы Нацыянальнага інстытута адукацыі.

На прэзентацыі зборніка выступілі ініцыятары выдання, адказныя за яго выпуск, літаратуразнаўцы, а таксама маладыя аўтары дакументальна-мастацкіх твораў пра Вікенція Равінскага, Яна Чачота, Яна Баршчэўскага, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Франца Савіча, Уладзіслава Сыракомлю, Вінцэся Каратынскага, Кастуся Каліноўскага, Пранціша Вуля і Войслава Савіча-Заблоцкага, якія прадстаўлены ў зборніку.

Close Menu