Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Прэзентацыя выставы “Крывёю сэрца” ў Азербайджане

18 красавіка 2025 года, напярэдадні Дня Перамогі, у Нацыянальным музеі азербайджанскай літаратуры імя Нізамі Гянджэві ў г.Баку адбылася прэзентацыя літаратурна-дакументальнай выставы “Крывёю сэрца” Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Выстава распавядае пра беларускіх пісьменнікаў-удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Мерапрыемства адкрылі кіраўнікі згаданых музеяў – Рафаэль Гусэйнаў і Сяргей Усік. Прэзентавала выставу Алеся Кузняцова, намеснік дырэктара па навуковай рабоце. Азербайджанская публіка даведалася пра дзейнасць беларускіх літаратараў у часы ваеннага ліхалецця, пазнаёміліся з матэрыяламі са збору Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, прадстаўленымі на стэндах.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпмісій Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Сербія і Рэспублікі Кыргызстан.

Close Menu