Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Прэзентацыя ў межах сумеснага праекта “Літаратурная брама XXI стагоддзя”

31 сакавіка а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца прэзентацыйнае мерапрыемства «Вясновыя перазовы: Жанчыны-творцы на старонках сакавіцкага нумара “Роднага слова”» ў межах сумеснага праекта “Літаратурная брама XXI стагоддзя”.

Па традыцыі на авансцэну ў першым вясновым выпуску навуковага
і метадычнага часопіса “Роднае слова” выходзяць жанчыны. У 2026 годзе, абвешчаным Годам беларускай жанчыны, гэтая традыцыя набывае асаблівае гучанне.

У кантэксце заяўленай тэмы адбудзецца экспрэс-прэзентацыя музейна- часопісных праектаў “Роднага слова”, а таксама сумесных ініцыятыў, скіраваных на асэнсаванне ролі жанчыны ў беларускай культуры. Такі фармат дазволіць наведвальнікам пазнаёміцца з адметнасцю часопіса
і ацаніць яго патэнцыял для выкарыстання ў дзейнасці педагогаў, бібліятэкараў, музейных супрацоўнікаў і ўсіх зацікаўленых.

У мерапрыемстве бяруць удзел аўтары і партнёры часопіса, а таксама гераіні сакавіцкіх публікацый  “Роднага слова”.

Падчас мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Мелодыя жаночай душы” з калекцый Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Уваход вольны.

Шчыра запрашаем!

Тэлефон для даведак: +375 (17) 395 44 47; +375 (17) 263 34 79.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu