Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Прэзентацыя новых кніг серыі “Паэты планеты”

Паэтычна завяршыўся 2019 год у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча: 27 снежня ў гасцінным доме беларускага Паэта адбылася прэзентацыя новых кніг серыі “Паэты планеты”.

Аматары добрай літаратуры займелі магчымасць прыдбаць у беларускіх перакладах ажно дзевяць новых зборнікаў, аўтарамі якіх з’яўляюцца творцы розных народаў і нават цывілізацый ад глыбокай старажытнасці да нашых дзён: акадская царэўна Энхедуанна, старажытнагрэцкія паэты Архілох і Анакрэон, славенец Срэчка Косавел, партугалец Фернанду Песоа, паляк Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі, швед Гунар Экелёф, немец Вільгельм Мюлер, наш сучаснік украінец Дмытро Паўлычка.

Сярод выступоўцаў былі Лявон Баршчэўскі, Зьміцер Колас, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева, Вячаслаў Рагойша, Алесь Камоцкі, Віктар Скарабагатаў.

Close Menu