Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Прэзентацыя кнігі “Малюнак пад кніжнай вокладкай” Вольгі Паўлючэнкі

5 лютага 2020 г. у 17:30 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на прэзентацыю кнігі Вольгі Паўлючэнкі “Малюнак пад кніжнай вокладкай”, якая адбудзецца ў рамках ХXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.

Ілюстратар, чые малюнкі ўпрыгожваюць старонкі друкаванага выдання, з поўным правам можа быць названы суаўтарам кнігі. У зборніку “Малюнак пад кніжнай вокладкай” пра ўнутраны свет, кола чытацкіх інтарэсаў, дзяцінства, шлях у мастацтва, разважанні пра будучыню айчыннай кніжнай графікі раскажуць інтэрв’ю з вядомымі мастакамі Беларусі, якія журналіст Вольга Паўлючэнка рабіла на працягу 2010–2015 гадоў. Большасць з іх чытачы ведаюць па публікацыях у газеце “Літаратура і мастацтва”. Кніга з’яўляецца своеасаблівым даведнікам: на яе старонках і кароткая біяграфія, і ўзоры твораў, і фота мастакоў: Арлена Кашкурэвіча, Мікалая Казлова, Віктара Кліменкі, Алены Лось, Наталлі Суставай, Валерыя Славука, Паўла Татарнікава, Валянціна Губарава, Юрыя Якавенкі, Юрыя Хілько, Ірыны Лобан, Тамары Мельянец, Генадзя Мацура, Сяргея Волкава, Уладзіміра Пашчасцева, Уладзіміра Савіча, Вячаслава Паўлаўца, Рамана Сустава, Вольгі і Юрыя Крупянковых і інш.

Кнігай “Малюнак пад кніжнай вокладкай” яе аўтар гаворыць слова ўдзячнасці тым, “хто працягвае шчыраваць у беларускай кніжнай графіцы”, а таксама аддае даніну памяці тым сваім суразмоўцам, каго ўжо няма з намі.

Адрасавана выданне шырокаму колу чытачоў – мастацтвазнаўцам, выкладчыкам, журналістам, настаўнікам, усім, хто цікавіцца беларускай культурай.

Аб аўтары: Паўлючэнка (Норына) Вольга Міхайлаўна
Журналіст, рэдактар, пісьменнік, педагог. Член Беларускага саюза журналістаў (з 1999 г.). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2012 г.).

Нарадзілася ў 1965 годзе ў г. Мінску. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1987). Аўтар кніг “Пока на свете есть сирень” (2009), “Городская трава” (2011), “С поправкой на время” (2017), “Малюнак пад кніжнай вокладкай” (2019).

Творы выдаваліся ў калектыўных зборніках “Вернёмся, как в апреле птицы” (ч. 1 – 2005, ч. 2 – 2009), “Пакуль б’ецца сэрца…” (2013), “Калі цвіла чаромха” (2014), “Последняя женщина дона Хуана” (2014), анталогіі сучаснай рускамоўнай паэзіі Беларусі “Поэзия русского слова” і інш.

Уваход вольны.
Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
(вул. М. Багдановіча, 13)
Калі: 5 лютага 2020 года, у 17:30

Close Menu