Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Прэзентацыя кнігі “Эліза Ажэшка. Над Нёманам”

24 верасня ў музеі адбылася прэзентацыя кнігі “Эліза Ажэшка. Над Нёманам” – 103-га тома з серыі “Беларускі кнігазбор”, які выйшаў у Выдавецкім доме “Беларуская навука”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі, даследчык падзей і асоб паўстання 1863-1864 гг. Зміцер Юркевіч, галоўны рэдактар серыі “Беларускі кнігазбор” Кастусь Цвірка, даследчыца жыцця і творчасці Элізы Ажэшкі і аўтар прамовы да выдання “Над Нёманам” Святлана Воцінава, паэт і кампазітар Раман Арлоў.

Усе зацікаўленыя змаглі набыць 103-і том з серыі “Беларускі кнігазбор” і атрымаць аўтограф перакладчыка.

Close Menu