13 снежня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча Андрэй Адамовіч прэзентаваў сваю кнігу “Песня пра Цімура”, якая ў гэтым годзе выйшла ў Мінску (выдавец А.М.Янушкевіч).
У прэзентацыі прынялі ўдзел рэдактары кнігі Уладзь Лянкевіч і Павел Анціпаў, а таксама Андрэй Хадановіч, які дапамагаў аўтару ў працы над тэкстам.
Нечаканым для многіх стаў выступ паэта Цімура Хоміча, імя якога невыпадкова супадае з імем галоўнага героя кнігі Андрэя Адамовіча.


