Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Прэзентацыя электроннага выдання “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…”

Учора, 19 лютага, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя 3-га дапоўненага электроннага выдання “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…”, прымеркаванага да 180-годдзя Францішка Багушэвіча. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры далучыўся да стварэння рэсурсу.

З фондаў музея былі прадастаўлены рэдкія і цікавыя матэрыялы: копіі аўтографаў вершаў, ліставанні з Элізай Ажэшка, Янам Карловічам, Адамам Карповічам, дакументы, фатаграфіі пісьменніка з сям’ёй і сябрамі. Асобны раздзел дазволіць убачыць усю прыгажосць Музея-сядзібы Францішка Багушэвіча ў Кушлянах.

Запрашаем бліжэй пазнаёміцца са спадчынай пачынальніка беларускай літаратуры і памятаць: “Пазнаюць людзей ці па гаворцы, ці па адзежы, хто якую носе; ото ж гаворка, язык і ёсць адзежа душы”.
У юбілейны год музеем запланаваны шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх адкрыццё часовай экспазіцыі ў Мінску і “Кушлянскі фэст”. 

Сачыце за навінамі!