10 студзеня 2020 года ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча прайшла прэзентацыя чарговага альманаха літаратурнага клуба “Экватар”. Над новым нумарам працавалі: кіраўнік клуба, паэт, журналіст Віктар Корбут і рэдактар, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Інга Вінарская.
Для супрацоўнікаў музея вельмі важна, што ў зборнік былі ўключаны вершы Максіма Багдановіча ў перакладзе на турэцкую мову, зробленыя Кацярынай Матусевіч. Упершыню вершы беларускага паэта загучалі па-турэцку, але, спадзяемся, што спадарыня Кацярына працягне перакладніцкую дзейнасць. Асобнік альманаха “Літаратурны экватар” перададзены ў фонды музея.




