Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Прэзентацыя кнігі Ірыны Масляніцынай і Міколы Багадзяжа “Легендарныя героі беларускай гісторыі ХІ–ХІХ стст.”

7 лютага ў 14 гадзін РВУ “Выдавецкі дом “Звязда” і Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13) запрашаюць на прэзентацыю новай кнігі Ірыны Масляніцынай і Міколы Багадзяжа “Легендарныя героі беларускай гісторыі ХІ-ХІХ стст.”, якая адбудзецца ў рамках ХXVII Мінскай міжнароднай выставы-кірмашу.

Прэзентуемае выданне распавядае пра самых любімых герояў нашага народа. Іх жыццяпісы апаэтызаваны і насычаны легендамі, што стварылі ўдзячныя нашчадкі. Іншы раз менавіта гэтыя легенды становяцца адпраўным пунктам для ўяўлення маладых беларусаў пра айчынную гісторыю. Усяго 37 арыгінальных біяграфічных нарысаў змяшчае кніга, якая стала плёнам шматгадовай напружанай даследчай працы аўтараў.

Рэальныя падрабязныя біяграфіі, новыя, раней невядомыя факты, новыя ракурсы вядомых падзей, разгадкі гістарычных таямніц – усё гэта чакае наведвальнікаў прэзентацыі.

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
(вул. М. Багдановіча, 13)
Калі: 7 лютага 2020 года ў 14:00

Уваход вольны.
Кантактныя тэлефоны:
(8 017) 271-81-53, 271-79-65, (8 029) 56-49-101, (8 029) 110-10-36

 

Close Menu