Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

ПРЭС-РЭЛІЗ тэатралізавана-інтэрактыўнай дзеі ЛАРЫСА ГЕНІЮШ – У ПОШУКАХ САПРАЎДНАГА МУЖЧЫНЫ

броўка ПРЭС-РЭЛІЗ

тэатралізавана-інтэрактыўнай дзеі

 

ЛАРЫСА ГЕНІЮШ – У ПОШУКАХ САПРАЎДНАГА МУЖЧЫНЫ

4 чэрвеня ў 18:00 Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную дзею “Ларыса Геніюш – у пошуках сапраўднага Мужчыны”, якая праводзіцца ў рамках штомесячнага культурніцкага праекта “Амазонкі беларускай паэзіі”. Вас чакае новае, незвычайнае знаёмства з асобай Ларысы Геніюш.

Нязломная, моцная, мужная, смелая, непрымірымая… Аўтар экспрэсіўных патрыятычна-пафасных вершаў і нечаканых, поўных вострага гумару дзіцячых твораў.

Ненавідзела мясцовае зэльвенскае начальства і любіла Пятра Машэрава.

Усё жыццё пражыла з адным мужчынам, крыўдзілася на яго, лічыла вінаватым у сваіх няшчасцях, але не кідала і апякала, як дзіцёнка.

Яе раздражняў славуты беларускі оперны спявак Міхась Забэйда-Суміцкі.

Злаваў і Уладзімір Караткевіч. Не магла яму дараваць яго празмернай любові да Бахуса.

Расчараваў уласны сын…

Але і быў Максім Танк, якога называла “Казачным прынцам”, былі ў маладосці шматлікія кавалеры, якія страляліся з-за яе на дуэлях.

Хто быў яе сапраўдным мужчынам?

Ці сустрэлася з сапраўдным жарсным-імпэтным каханнем?

 

Аўтар і вядучы – Васіль Дранько-Майсюк.

У ролі Ларысы Геніюш – Анастасія Шпакоўская (Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага)

 

Уваход вольны!

 

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).

Кантактныя тэлефоны: (017) 327-27-50, (017) 226-09-81.

Close Menu