Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

ПРЭС-РЭЛІЗ “РЫГОР КОБЕЦ. ШУКАЛЬНІК ШЧАСЦЯ”

брощка

ПРЭС-РЭЛІЗ

“РЫГОР КОБЕЦ.
ШУКАЛЬНІК ШЧАСЦЯ”
23 красавіка ў 16:00 Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на
адкрыццё выставы “Рыгор Кобец. Шукальнік шчасця”.
У 2019 годзе беларускае кіно святкуе свой 95-гадовы юбілей. З гэтай
нагоды Літаратурны музей Петруся Броўкі стварае выставу, прысвечаную
таленавітаму беларускаму драматургу, першаму прафесійнаму кінасцэнарысту
Беларусі і аднаму з заснавальнікаў беларускага кіно – Рыгору Кобецу.
У гісторыю беларускага кіно назаўжды ўвайшлі першы гукавы
беларускамоўны фільм “Двойчы народжаны” і камедыя “Шукальнікі шчасця”,
знятыя па яго сцэнарыях. За вялікі ўнёсак у станаўленне і развіццё беларускай
кінематаграфіі Рыгор Кобец у 1935 г. атрымаў званне заслужанага дзеяча
мастацтваў Беларусі.
На адкрыцці выставы вы зможаце даведацца пра нялёгкую, але вельмі
цікавую і інтрыгуючую гісторыю жыцця Рыгора Кобеца, а таксама пра
станаўленне яго як кінематаграфіста і драматурга. Вашай увазе будуць
прадстаўлены матэрыялы з Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і
музейныя прадметы з фондаў Літаратурнага музея Петруся Броўкі. Чакаем Вас!
Уваход вольны!
Выстава працуе да 14 мая.
Кантактныя тэлефоны: (017) 327-27-50, (017) 226-09-81.
Дзе: Карла Маркса, 30
Калі: 23 красавіка, 16:00-17:00.
афіша 3
Close Menu