![]() |
ПРЭС-РЭЛІЗ мерапрыемства “Мікалай Чаргінец. Асоба. Час. Лёс”, прысвечанага творчай сустрэчы з пісьменнікам і старшынёй ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Мікалаем Чаргінцом |
![]() |
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае 23 красавіка 2019 года а 16-й гадзіне на мерапрыемства “Мікалай Чаргінец. Асоба. Час. Лёс”, прысвечанае творчай сустрэчы з пісьменнікам, заслужаным дзеячам культуры і старшынёй ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Мікалаем Чаргінцом.
Мікалая Чаргінца прынята называць чалавекам з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Жыццё Мікалая Іванавіча, як ён сам кажа, было напоўнена крутымі паваротамі. Доўгія гады былі аддадзены службе ў праваахоўных органах, дзе Мікалай Чаргінец прайшоў шлях – ад оперупаўнаважанага крымінальнага пошуку да начальніка Упраўленне крымінальнага пошуку Міністэрства унутранных спраў. Былі і тры гады службы ў Афганістане, і праца ў Савеце міністраў. З 1997 па 2008 гады пісьменнік з’яўляўся дэлегатам Рэспублікі Беларусь у ААН.
Але заўсёды Мікалай Іванавіч знаходзіў час для пісьменніцкай дзейнасці. Першыя тэксты з’явіліся яшчэ падчас службы ў міліцыі. Мікалай Чаргінец па праву лічыцца адным са стваральнікаў у нашай літаратуры жанру “міліцэйскі дэтэктыў”: ім напісана каля паўсотні кніг і кінасцэнарыяў.
Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.
(вул. М.Багдановіча, 13).
Кантактны тэлефон: 334-56-21.