1 чэрвеня 2020 года а 12-й гадзіне ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэс-канферэнцыя на тэму “Музей як аб’ект захавання гісторыі і сучасны сродак камунікацыі ў геапалітычнай прасторы”.
У прэс-канферэнцыі прымуць удзел:
- дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіл Рыбакоў;
- загадчык філіяла “Літаратурны музей Максіма Багдановіча” Міхаіл Бараноўскі;
- загадчык філіяла “Літаратурны музей Петруся Броўкі” Наталля Мізон;
- загадчык філіяла “Беларуская хатка” Таццяна Лабада;
- загадчык філіяла “Музей-дача Васіля Быкава” Ірына Князева.
Кола пытанняў:
- Музей ХХІ стагоддзя, які пазбаўляецца стэрэатыпаў. Літаратурны музей сёння – як аб’ект захавання гісторыі і сучасны сродак камунікацыі.
- Роля музея ў выхаванні гонару за сваю краіну і яе гісторыка-культурную спадчыну.
- Патрабаванні новага часу і захаванне традыцый у папулярызацыі спадчыны класікаў.
- Новыя інтэрактыўныя формы работы з наведвальнікамі і класічныя накірункі: выставачныя праекты; музей, як цэнтр навукова-даследчай работы.
Калі: 1 чэрвеня, а 12-й гадзіне.
Месца правядзення: Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь (вул. Кастрычніцкая, 5).
Тэлефон: (017) 334 72 61.
