Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Праз музей – да духоўнасці будучых педагогаў

21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры падпісаў пагадненне аб супрацоўніцтве з Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Максіма Танка. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва ўстаноў і народныя калектывы БДПУ: Народны ансамбль беларускай музыкі і песні “Ярыца” і Народны літаратурны тэатр “Жывое слова”.

Падпісанне адбылося ў межах культурна-адукацыйнага праекта “Праз мастацтва – да культуры будучых педагогаў”. Пасля цырымоніі студэнты і выкладчыкі БДПУ наведалі экскурсію па музеі. Плануецца, што наведванні музея далей стануць тардыцыйнымі, што паспрыяе духоўна-маральнаму развіццю будучых педагогаў, фарміраванню патрыятычных пачуццяў, асабістаму і прафесійнаму росту настаўнікаў. У межах музейных мерапрыемстваў студэнты БДПУ змогуць удзельнічаць у сустрэчах з дзеячамі навукі і мастацва.

Close Menu