Літаратурны музей Петруся Броўкі на форуме прапанаваў новы погляд на шматгранную асобу народнага паэта і грамадска-палітычнага дзеяча. Былі прадстаўлены фотаздымкі з сямейнага архіва Броўкаў, музей распавёў пра сямейную трагедыю Рыдзеўскіх, з якіх паходзіла Алена Броўка. Спецыяльна падрыхтаваныя музейныя гульні дапамаглі пазнаёміцца наведвальнікам з паэтам, “убачыць” вуліцы і знакавыя мясціны Мінска яго вачыма, даведацца пра штодзённыя турботы блізкіх паэта. Адметнай дэталлю стаў экспанат-фокус, які супрацоўнікі музея называюць “неонавы сакрэт”.