Літаратурны музей Максіма Багдановіча прадставіў на форуме частку часовай экспазіцыі “Дзень гімназіста”. У наведвальнікаў стэнда філіяла была магчымасць пасядзець за вучнёўскай партай пачатку ХХ ст. Папрацаваць з пропісямі і “вечным” пяром, сфатаграфавацца ў гімназічнай вопратцы часоў М.Багдановіча, а таксама пазнаёміцца з фондавымі прадметамі, якія распавядалі пра вучнеўскую пару жыцця самага маладога класіка беларускай літаратуры.