Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Практычны лекторый “Пісаная торба”

29 красавіка 2023 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры рады запрасіць дарослых і дзяцей на практычны лекторый па роспісе сумак-шопераў у тэхніцы маляваных дываноў, які правядзе мастачка Ірына Князева. Пачатак а 12-й гадзіне.

Занятак адбудзецца на базе выставы “Казкі з маляванак”, у асяроддзі “чароўнага гаю” віцебскіх маляванак. Хто ўжо бываў на падобных творчых сустрэчах на сонечнай музейнай балюстрадзе, той ведае, што гэта мусіць быць сапраўдная музейная арт-тэрапія!

Удзельнікаў чакае:

– куратарская экскурсія па выставе ад Ірыны Князевай;

– захапляльны расповяд майстра пра мастацтва маляваных дываноў з мультымедыйным суправаджэннем;

– практычная частка – роспіс шопера па матывах беларускіх маляванак (колер – чорны, памер – 36*38 см).

Гатовы выраб – уласнаручна распісаны баваўняны шопер з непаўторным аўтарскім дызайнам – удзельнікі забіраюць з сабой. На добрую памяць і практычнае карыстанне.

Працягласць – каля 2,5 гадзін.

Кошт удзелу – 20 руб.

Запіс вядзецца па тэл. +375 17 363 94 65, +375 17 395 44 47, а таксама праз асабістыя паведамленні ў сацыяльных сетках музея. Колькасць месцаў абмежаваная!

Close Menu