25 сакавіка 2023 года а 14-й гадзіне Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае дзяцей і дарослых на практычны лекторый на роспісе маляваных дываноў з навуковым супрацоўнікам музея – мастачкай Ірынай Князевай.
Занятак пройдзе на базе выставы “Казкі з маляванак”. На сонечнай балюстрадзе, у асяроддзі казачнага гаю віцебскіх маляванак, удзельнікаў чакае цікавы расповяд майстра пра мастацтва маляваных дываноў і практычная частка – выраб сурвэткі (мініяцюрнага дыванка) у дадзенай тэхніцы.
Чакаем усіх ахвочых дакрануцца да культурных каранёў – паспрабуем разам спасцігнуць некаторыя іх таямніцы!
Запіс па тэл. +375 17 395 44 47, +375 17 363 94 65. Колькасць месцаў абмежаваная.
Кошт удзелу: дарослыя – 10 руб., дзеці да 12 гадоў – 7 руб.
Квіткі можна набыць анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/321634 або ў касе перад пачаткам мерапрыемства.
Адрас: г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.
