Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

ПРАХ ПІСЬМЕННІКА ЗМІТРАКА БЯДУЛІ ВЯРТАЕЦЦА НА РАДЗІМУ

Беларускі паэт, празаік і мовазнавец Змітрок Бядуля праз 77 год пасля смерці вяртаецца ў Беларусь. Падрабязнасці падзеі будуць агучаны падчас прэс-канферэнцыі 27 лютага 2020 года а 12-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

 

Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік), нарадзіўся 23 красавіка 1886 г. у в. Пасадзец Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Разам з Янкам Купалам працаваў у газеце «Наша ніва», працаваў у газеце «Савецкая Беларусь», быў рэдактарам дзіцячага часопіса «Зоркі» і краязнаўчага «Наш край». Перакладаў з ідыша і ўкраінскай мовы. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1934 г. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны памёр у эвакуацыі (3 лістапада 1941 г.) каля г.Уральск (Казахстан), дзе быў пахаваны на гарадскіх могілках.

Са згоды родных пісьменніка пытаннямі яго перапахавання на радзіме займаецца Фонд Марыі Магдалены Радзівіл (Швейцарыя), які ўзначальвае наш суайчыннік – Старшыня Фонду, член Кансультатыўнага савета па пытаннях беларусаў за мяжой пры МЗС Беларусі Аляксандр Сапега.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры з’яўляецца зацікаўленым партнёрам Фонду і садзейнічае рэалізацыі праекту. Філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Беларуская хатка» памятае аднаго са сваіх знакамітых гаспадароў, які пражываў тут з 1915 па 1918 гг. разам са сваімі сёстрамі Рэняй і Геняй, тут пісьменнік даў прытулак ўжо хвораму Максіму Багдановічу.

Змітрок Бядуля зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё беларускай літаратуры і вяртанне яго парэшткаў на радзіму з’яўляецца данінай павагі беларускага народа свайму слаўнаму сыну ад нашай зямлі.

У прэс-канферэнцыі прымуць удзел:

– Старшыня Фонду Марыі Магдалены Радзівіл Аляксандр Сапега;

– Часовы павераны ў справах Беларусі ў Швейцарыі Павел Мацукевіч;

– сын беларускага класіка Яфім Плаўнік;        

– дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіл Рыбакоў;

– кіраўнік філіяла «Беларуская хатка» Таццяна Лабада.

 

Падчас прэс-канферэнцыі ўдзельнікам будуць паказаны здымкі з месца эксгумацыі і транспарціроўкі ў Беларусь.

Калі: 27 лютага, а 12-й гадзіне.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Тэлефон: (017) 334 72 61.

 

Просім прадстаўнікоў СМІ абавязкова падцвердзіць удзел у прэс-канферэнцыі па эл.пошце bellitmuseum@tut.by (з пазнакай «прэс-канферэнцыя»).

Close Menu