Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Праграма свята “Ракуцёўскае лета”

Свята паэзіі і песні ў філіяле “Фальварак Ракуцёўшчына”

30/07/2022, 15:00 – 18:00

ГАЛОЎНАЯ СЦЭНА

☼ 15:00-18:00 ☼

урачыстае адкрыццё свята, прывітальныя словы арганізатараў мерапрыемства

узнагароджванне лаўрэатаў дзіцячага мастацкага конкурсу “Ракуцёўскія краявіды”

паэтычныя чытанні творцаў Саюза пісьменнікаў Беларусі (Міхась Пазнякоў, Віктар Шніп, Навум Гальпяровіч, Таццяна Атрошчанка, Вольга Багушынская, Роберт Багушынскі, Тамара Кавальчук, Алена Басікірская, Кацярына Роўда, Віктар Мяцельскі)

выступленне калектываў аматарскай творчасці ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёна” (народны фальклорна-этнаграфічны ансамбль “Крынічанька”, студыя эстрадных спеваў Красненскага СДК, народны ансамбль народнай музыкі “Сакавінка” Чысцінскага СДК, студыя Відзеўшчынскага СДК, артысты Холхлаўскага СДК, салісты Палаца культуры г.Маладзечна)

 

ПАДВОР’Е ФАЛЬВАРКА

☼ 15:00-18:00 ☼

пазнавальна-забаўляльная пляцоўка Наталлі Галко “Скарбонка гульняў”

інтэрактыўныя пляцоўкі Маладзечанскай бібліятэчнай сістэмы

выстаўка творчых работ навучэнцаў мастацкай студыі г.Маладзечна

прэзентацыя і дэгустацыя травяных збораў ад майстэрні смаку “Зёлка-пчолка” сядзібы “Дайнаўскі двор”

выстаўка-продаж прадукцыі маладзечанскіх рамеснікаў

☼ 15:30-18:00 ☼

літаратурна-забаўляльны марафон “Ляцім да зор…” (квэст па экспазіцыі філіяла, гульня “Кніганоша”, гульня “МузЫка” – знаёмства з традыцыйнымі музычнымі інструментамі, выраб народнай лялькі, літаратурныя гульні)

☼ 15:30, 17:00 ☼

аглядавыя экскурсіі па экспазіцыі філіяла “Фальварак Ракуцёўшчына” (кропка збору каля Дома гаспадара)

 

ДОМ ГАСПАДАРА

☼ 16:00, 17:00 ☼

паказ спектакляў беларускага старажытнага лялечнага тэатра “Батлейка”

☼ 16:30 ☼

“Шляхетныя вакацыі: парады для дзетак і дарослых ад роду Тышыньскіх” – краязнаўчыя гісторыі Яны Уладыка

Close Menu