Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Праграма фестывалю “Восень у Завоссі”

Літаратурна-музычны фестываль “Восень у Завоссі”

24/09/2022, 12:00 – 16:00

ГАЛОЎНАЯ СЦЭНА

12:00                    урачыстае адкрыццё фестывалю, прывітальныя словы арганізатараў

12:15                    узнагароджанне пераможцаў дзіцячага творчага конкурсу “Там пакінуў я душы часціцу…”, прысвечанага творчасці А.Міцкевіча

12:25                    выступленне народнага тэатра “На мышанцы”

12:45                    паэтычныя чытанні творцаў Саюза пісьменнікаў Беларусі

12:50                    выступленне фолк-рок гурта “Тутэйшая шляхта”

13:30                    канцэртная праграма калектываў мастацкай самадзейнасці Баранавіцкага раёна

15:00                    выступленне арт-гурта “Беларусы”

 

СЯДЗІБНЫ ДОМ

12:30, 15:00        аглядавая экскурсія па экспазіцыі музея-сядзібы ад загадчыка філіяла Віктара Дмухоўскага

13:45-14:45        канцэрт “Светач веку залатога” ў выкананні салісткі Беларускай дзяржаўнай філармоніі, лаўрэата міжнародных конкурсаў Галіны Сакольнік і музыказнаўцы Святлены Немагай

 

СВІРОНАК

12:00-15:00        мастацкі пленэр з удзелам навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі “Навамышская дзіцячая школа мастацтваў”

12:30-16:00        выраб памятнай манеты

13:30                    гістарычная анімацыя ад рэканструктара Юрыя Усціновіча

14:00                    майстар-клас па шабельным фехтаванні

15:00                    расповед “Асаблівасці паўсядзённага жыцця шляхціча”, шляхецкія гульні

 

ГУМНО

Літаратурнае падарожжа ад Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры

12:30-16:00        квэст “Адамаў шлях пад вечным небам”

12:30-13:30        лекцыя “Радавод Адама Міцкевіча і іншыя цікавосткі пра паэта” ад даследчыка-архівіста Зміцера Юркевіча

13:00                    узнагароджванне ўдзельнікаў дзіцячага творчага конкурсу “Там пакінуў я душы часціцу…”, прысвечанага творчасці А.Міцкевіча

13:30-14:30        гульня-хадзілка “Звязка беларускіх казак”

 

АБОРА

12:30-16:00        майстар-класы па вырабе сувеніраў

 

БІБЛІЯТЭЧНЫ ПАДВОРАК

12:30-14:45             квэст-гульня

12:30-12:45             Замалёўкі з вясковага жыцця. Выступленне Святланы Танюкевіч (Баранавіцкі раён)

12:45-13:15             Замалёўкі з вясковага жыцця. Выступленне літаратараў Саюза пісьменнікаў Беларусі (Мінскае гарадское аддзяленне): Алена Басікірская, Кацярына Роўда, Кацярына Стройлава

13:15–14:05            літаратурна-музычная кампазіцыя Саюза пісьменнікаў Беларусі (Брэсцкае аддзяленне): Таццяна Дземідовіч, Алена Папко, Раіса Раманчук, Таццяна Яцук, Зоя Кулік, Анатоль Бензярук

14:05-14:15             лекцыя даследчыка-архівіста Зміцера Юркевіча “Сузнавальнік і архівіст таварыства філаматаў, сябра Адама Міцкевіча, ураджэнец Баранавіччыны – Ануфрый Петрашкевіч”

14:15-14:45             выступленне паэтаў, удзельнікаў літаратурнага аб’яднання “Купальскія зоры” (кіраўнік Таццяна Яцук)

14:45-15:00             адвядзенне вынікаў квэста-гульні

 

ЦЭНТРАЛЬНАЯ АЛЕЯ

12:00-16:00             выстава-продаж вырабаў народнай творчасці рамеснікаў Баранавіцкага раёна, праца кропак харчавання

Close Menu