Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Праграма для дзяцей, прысвечаная велікодным традыцыям

У перыяд галоўных вясновых свят –  з  26 красавіка па 5 мая 2024 года – запрашаем хлопчыкаў і дзяўчынак да ўдзелу ў святочнай інтэрактыўна-пазнавальнай праграме “Вялічка прыйшло”.

Праграма прысвечана традыцыям святкавання Вялікадня на Беларусі.

Удзельнікі даведаюцца:

  • пра тое, як да нас прыйшло свята;
  • чаму сімвалам Вялікадня з’яўляецца яйка;
  • якія віды роспісу яек існуюць;
  • якія абрады падчас свята праводзілі нашы продкі.

А яшчэ падчас праграмы будзе магчымасць патрапіць у “майстэрню” і ўласнаручна расфарбаваць незвычайнае яйка-цацку.

Да ўдзелу ў святочнай праграме “Вялічка прыйшло” запрашаюцца групавыя (да 15 чалавек) і сямейныя наведвальнікі малодшага і сярэдняга школьных ўзростаў (1-6 кл.).

Працягласць: 45-50 хвілін.

Кошт:  5 рублёў/ 1 наведвальнік.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне: +375 17 363-56-21.

Close Menu