У перыяд галоўных вясновых свят – з 26 красавіка па 5 мая 2024 года – запрашаем хлопчыкаў і дзяўчынак да ўдзелу ў святочнай інтэрактыўна-пазнавальнай праграме “Вялічка прыйшло”.
Праграма прысвечана традыцыям святкавання Вялікадня на Беларусі.
Удзельнікі даведаюцца:
- пра тое, як да нас прыйшло свята;
- чаму сімвалам Вялікадня з’яўляецца яйка;
- якія віды роспісу яек існуюць;
- якія абрады падчас свята праводзілі нашы продкі.
А яшчэ падчас праграмы будзе магчымасць патрапіць у “майстэрню” і ўласнаручна расфарбаваць незвычайнае яйка-цацку.
Да ўдзелу ў святочнай праграме “Вялічка прыйшло” запрашаюцца групавыя (да 15 чалавек) і сямейныя наведвальнікі малодшага і сярэдняга школьных ўзростаў (1-6 кл.).
Працягласць: 45-50 хвілін.
Кошт: 5 рублёў/ 1 наведвальнік.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне: +375 17 363-56-21.