3-га чэрвеня Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае хлопчыкаў і дзяўчынак разам з іх бацькамі акунуцца ў свет беларускай культуры і літаратуры. Чакаем вас, каб разам адзначыць Міжнародны дзень абароны дзяцей – адно з найстарэйшых міжнародных святаў, якое адзначаецца ажно з 1950 года. Гэты дзень – гэта не толькі вясёлае свята для дзяцей, яшчэ гэта напамін грамадству аб неабходнасці абараняць правы дзіцяці, каб усе дзеці раслі шчаслівымі, вучыліся і ў будучым займаліся любімай справай.
Вас чакае яскравая і насычаная праграма:
11:00 – майстар-клас “Традыцыйная беларуская лялька” (3,50 руб.)
Майстар-клас па традыцыйных беларускіх гульнявых ляльках з тканіны па прыкладзе этнаграфічных лялек з экспедыцый.
11:00 – інтэрактыўная музейная праграма “Капітан далёкіх вандровак” (5,00 руб.)
Захапляльная літаратуразнаўчая і краязнаўчая інтэрактыўная музейная праграма па прыгодніцкіх творах Янкі Маўра. Падчас каманднай гульні ўдзельнікі разгадваюць таямніцы жыцця на далёкіх астравах і пераадольваюць яго цяжкасці.
12:00 – літаратурны квіз “Магія слоў незвычайных” (3,50 руб.)
Камандная гульня, дзе вас чакаюць шматлікія пытанні розных катэгорый, прысвечаных беларускай літаратуры: “Пытанні з мінулага”, “Голас пісьменніка”, “Па ўсім свеце” і інш. Адшукаць усе адказы дапаможа ваша эрудыцыя і літаратурны кругагляд.
Папярэдні запіс абавязковы.
Адрас: г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.