Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Праграма да Дня абароны дзяцей

1-га чэрвеня Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае хлопчыкаў і дзяўчынак разам з іх бацькамі акунуцца ў свет беларускай літаратуры. Чакаем вас, каб разам адзначыць Міжнародны дзень абароны дзяцей – адно з найстарэйшых міжнародных святаў, якое адзначаецца ажно з 1950 года.

Вялікую колькасць твораў для дзяцей напісаў вядомы беларускі пісьменнік Янка Маўр. Яго літаратурная спадчына адрозніваецца яркімі персанажамі, займальнымі сюжэтамі і глыбокім разуменнем дзіцячай псіхалогіі.

Запрашаем 1 чэрвеня ў 13:00 на захапляльную літаратуразнаўчую і краязнаўчую інтэрактыўную музейную праграму “Капітан далёкіх вандровак” па прыгодніцкіх творах Янкі Маўра. Падчас гульні ўдзельнікі разгадаюць таямніцы жыцця на далёкіх астравах і пераадолеюць яго цяжкасці, павандруюць па ўсім зямным шары і нават выправяцца ў космас.

Таксама магчыма правядзенне праграмы ў іншы час па папярэднім запісе.

Уваходны квіток: 5 рублёў.

Чакаем вас па адрасе: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Тэлефон для даведак і запісу: +375 17 363 56 21.

Close Menu