Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Праграма да 80-годдзя Перамогі

Беларусь – краіна, якая перажыла мноства спусташальных войнаў. Асабліва пакутнай для нашай Радзімы стала Вялікая Айчынная вайна. Ад яе наступстваў залежыў лёс нацыі і кожнага чалавека.

9 мая 2025 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на праграму, прысвечаную святу Вялікай Перамогі.

Ваенны час патрабаваў высокай духоўнай стойкасці, мужнасці і патрыятызму. Беларускі народ праявіў незвычайны гераізм у змаганні з ворагам. Але і на акупаванай тэрыторыі не перапынялася літаратурна-мастацкае жыццё. Тут, асабліва ў партызанскіх зонах, пашыралася масавая паэзія, працягвалася дзейнасць прафесійных пісьменнікаў, якія сталі партызанамі або падпольшчыкамі. Сведкаў тых трагічных падзей усё меней, але нязменна памяць захоўваецца ў кнігах.

Падчас мерапрыемства наведвальнікі даведаюцца пра беларускіх пісьменнікаў, якія былі ўдзельнікамі або сведкамі Вялікай Айчыннай вайны, прасочаць, як ваенныя падзеі адбіліся на іх літаратурнай творчасці.

12:00 – тэматычная экскурсія “Баліць жывым…” (кошт 5 рублёў /1 наведвальнік)

14:00 – лекцыя “Крывёю сэрца” (кошт 5 рублёў / 1 наведвальнік).

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu