Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Прафсаюзны справаздачна-выбарчы сход

9 лютага 2024 года ў дзейнасці пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры» распачалася новая пяцігодка. На справаздачна-выбарчым сходзе, які адбыўся ў гэты дзень ва ўстанове, былі падведзены вынікі працы за перыяд 2019-2024 гады, агучаны планы на будучыню, сфармуляваны іх мэты і задачы.

У рабоце сходу прынялі ўдзел загадчык аддзела сацыяльнага партнёрства і працоўных адносін Мінскага гарадскога аб’яднання прафсаюзаў Арцюшына А.А. і старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры , інфармацыі, спорту і турызму Крысенка С.Р.

Сяргей Рыгоравіч адзначыў высокі ўзровень працы прафсаюзнага камітэту і колькасны рост прафсаюзнага членства па ўстанове. Падкрэсліў, што праца па матывацыі прафсаюзнага членства – гэта комплексная сістэма форм і метадаў працы старшыні прафкама і кіраўніка ўстановы і што высокія паказчыкі сведчаць аб ступені даверу да іх калектыву.

Па выніках усіх дакладаў і выступаў сход прызнаў працу прафкама здавальняючай і адзінагалосна выказаў абсалютны давер Наталлі Калядчык, паўторна абраўшы яе старшынёй на наступны пяцігадовы тэрмін.

Close Menu