Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Праект музея “Народныя пісьменнікі і паэты Беларусі”

“Родныя гукі…

З гукаў — родныя словы…

Са словаў — песні,

Казкі, паэмы, драмы,

Жыццё,

Радзіма,

Народ.”

Ніл Гілевіч

 

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Да гэтай падзеі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры падрыхтаваў асветніцкі праект “Народныя пісьменнікі і паэты Беларусі”, які дазваляе кожнаму  чалавеку, які праходзіць ці праязджае уздоўж Траецкага прадмесця па вул. М.Багдановіча, убачыць партрэты знакамітых літаратараў, якія атрымлівалі свае ганаровыя званні пачынаючы з 1925 года.

Народны пісьменнік (паэт)  Беларусі – ганаровае званне, што надавалася пісьменнікам, якія стварылі выдатныя творы мастацкай літаратуры і мелі вялікія дасягненні ў развіцці беларускай літаратуры. У фондах музея захоўваецца значная колькасць прадметаў, звязаных з жыццём і творчасцю народных пісьменнікаў і паэтаў Беларусі, частка з іх прадстаўлена ў пастаяннай экспазіцыі. Пра магутнасць твораў 17-ці пісьменнікаў нагадвае нашым наведвальнікам акцыя “Чытаем народных”, якая распачалася ў Міжнародны дзень дарэння кніг і будзе дзейнічаць на працягу  Сусветнага дня пісьменніка і Сусветнага дня чытання ўголас. Падчас яе наведвальнікі і супрацоўнікі музея чытаюць любімыя ўрыўкі з літаратурных твораў.

Прыязджайце, прыходзьце і чытайце разам з намі беларускую літаратуру!

 

 

Close Menu