Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Праект “Кола года”. Батлейка Алеся Лася

Батлейка – беларускі народны лялечны тэатр, які быў вядомы яшчэ з XVI стагоддзя. Гэта адзін са старажытных відаў беларускага мастацтва. Назва “батлейка” паходзіць ад гораду Бэтлеем, дзе нарадзіўся Ісус Хрыстос. Звычайна прадстаўленне ладзілася на Каляды і падчас святкавання Божага Нараджэння.

28 снежня запрашаем святкаваць разам у Літаратурны і наведаць унікальную батлейку музыкі, этнографа, майстра музычных інструментаў Алеся Лася. Вы пабачыце батлеечную скрыню і лялькі, створаныя паводле арыгінальнай батлейкі канца XIX стагоддзя з калекцыі Паўла Шэйна, якую ён прывёз у Пецярбург з Магілёўшчыны. Малюнкі арыгінальных лялек і абмеры батлейкі былі зробленыя з каштоўнага экспаната ў Расійскім этнаграфічным музеі яшчэ ў 1980-х.

У выкананні Алеся Лася і Алесі Сівохінай вы пабачыце ўнікальныя аўтэнтычныя батлеечныя сюжэты: містэрыю “Цар Ірад” і побытавыя  інтэрмедыі іранічнага характару.

Запрашаем 28 снежня ў 12:00.

Кошт: 10 рублёў – дзеці; 15 рублёў – дарослыя.

Колькасць месцаў абмежаваная.

Перадпродаж квіткоў – у касе музея з аўторка па нядзелю з 10:00 да 18:30.

Узроставая катэгорыя: 5+.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu