Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Выстава да 65-годдзя рамана П.Броўкі “Калі зліваюцца рэкі”

З 30 сакавіка па 17 красавіка 2022 года Літаратурны музей Петруся Броўкі прадстаўляе ўвазе наведвальнікаў выставу “Забытая частка эпохі”, прымеркаваную да 65-годдзя выдання адзінага рамана П.Броўкі “Калі зліваюцца рэкі”.

У аснову рамана “Калі зліваюцца рэкі” пакладзены канкрэтны факт – будаўніцтва электрастанцыі “Дружба народаў” на возеры Дрысвяты, якое знаходзіцца на мяжы Беларусі, Літвы і Латвіі. Урачыстае адкрыццё ГЭС адбылося 19 ліпеня 1953 года ў прысутнасці 20 тысяч чалавек і ўрадавых дэлегацый трох рэспублік. Гідраэлектрастанцыя на той час стала найважнейшым народнагаспадарчым аб’ектам на Браслаўшчыне.

Раман “Калі зліваюцца рэкі” – гэта ўнікальны артэфакт тагачаснай літаратурнай культуры. Літаратуразнаўца Пятро Васючэнка ахарактарызаваў яго так: “Рух часу ператвараў твор у раман-помнік. А літаратурныя помнікі маюць адну спецыфічную ўласцівасць: яны адлюстроўваюць не проста гістарычную атмасферу свайго часу, але і адметнасць тагачаснага літаратурнага працэсу, з усімі яго супярэчнасцямі”.

На выставе будуць прадстаўлены выданні рамана як на еўрапейскіх, так і на азіяцкіх мовах, а таксама падарожныя нататкі і чарнавыя планы раздзелаў рамана, якія экспануюцца ўпершыню.

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

Close Menu