“Прадчуванні снегу”
Колькі будзе круціцца сонечнае кола, колькі разоў паўторыцца гэты кругабег, столькі мы, пакуль не скасцянелі душой, будзем чакаць цудаў. Зімой – коцікаў на вярбе. Вясной – першыя суніцы. Летам – каштанаў і кляновых вогненных фарбаў. Увосень – першага снегу. Жывем у шчымлівым прадчуванні зменаў, прадчуванні прыгожага.
Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на выступленне спявачкі Алесі Сівохінай, майстра паказаць у песні самыя тонкія адценні эмоцый – прадчуванні любові, хараства, снегу.
Мерапрыемства пройдзе пры ўдзеле Алеся Камоцкага і Міхала Бараноўскага
Уваходны квіток: 5 руб.
Пачатак а 19-й.
вул. М.Багдановіча, 7а
тэл. 8017 3340761, 8017 3344269