Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Прачулым радком…”

“Паэзія хвароба ўсіх вякоў. Паэзія служанка й каралева,” – пісаў народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. 21 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень паэзіі.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і канал “Культура” Беларускага радыё запрашаюць разам адзначыць гэтае выдатнае свята.

“Адным штрыхом” і “Прачулым радком…” – паэтычныя праекты канала “Культура”, якія штодня знаёмяць слухачоў з паэтычным сусветам. У святочны вечар ў выкананні актораў і супрацоўнікаў канала “Культура” прагучаць вершы беларускіх класікаў і сучасных паэтаў. У вечарыне возьмуць удзел Алег Вінярскі, Навум Гальпяровіч, Маргарыта Захарыя, Уладзімір Трапянок.

А таксама наведвальнікі атрымаюць унікальную магчымасць пачуць галасы Петруся Броўкі, Сяргея Грахоўскага, Пімена Панчанкі ў запісах з фондаў канала “Культура”.

Уваход вольны.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu