Пра літаратурна-мастацкую экспазіцыю “Сведкі вечнасці” ў аўтарскім радыёблогу Галіны Шаблінскай, загадчыцы аддзела літаратурна-мастацкіх праграм Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё.
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры працягваецца экспанаванне выстаўкі, якая знаёміць нас з развіццём іканапісу на беларускіх землях у ХVІІІ-ХІХ стагоддзях. Гэта сумесны праект нашага музея і Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. На экспазіцыі прадстаўлены выявы хрысціянскіх святых, і кампазіцыі, якія ілюструюць асобныя сюжэты Святога Пісання, і шматлікія прыклады ўвасаблення Божай Маці. А таксама экспануюцца ўнікальныя асобнікі ХVІІ-ХVІІІ стст. з калекцыі “Старадрукаваных і рэдкіх выданняў” і прадметы рэлігійнага ўжытку ХV-ХVІІІ стст. з фондаў нашага музея.
Нагадваем, што выстава будзе экспанавацца да 10 сакавіка 2019.
Уваходны квіток:
Дарослыя – 5 руб.
Школьнікі, навучэнцы – 2,5 руб.