Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“POWER OF PEOPLE” выстава партрэтаў мастака Эліа Д’Арыга

Эліа Д’Арыга прыехаў у Беларусь з Люксембурга ў 2019 годзе па праграме некамерцыйнай грамадскай арганізацыі “Ліга дабраахвотнай працы моладзі” ў якасці валанцёра. Час, які Эліа прысвяціў музею, можна назваць плённым для ўсіх нас. Выстава, якую мы хочам прадставіць шырокай публіцы, – трансляцыя важнасці ўзаемадзеяння прадстаўнікоў розных культур, узростаў, сфер дзейнасці, жаданне стаць часткай моладзевай гарадской культуры, спалучыць гісторыю і сучаснасць у сценах “Літаратурнага музея Петруся Броўкі”.

Мастацтва заўсёды выходзіць за межы, пабудаваныя намі. Выстава “Power of people” – спроба выйсці за межы ўспрымання чалавека. Эліа Д’Арыга прадстаўляе серыю сваіх лічбавых прац і дзеліцца сваім успрыманнем свету і людзей. Яго работы – яскравы промень, які дорыць надзею на вяртанне да поўнага прыгод жыцця, сімвалізуюць маладую энергію і моц.

Запрашаем далучыцца да адкрыцця выставы 18 верасня:

14.00 – 15.00      Знаёмства з аўтарам і яго працамі. Дыскусія аб дзейнасці і творчасці Эліа Д’Арыга, яго жыцці ў Беларусі і ўражаннях ад апошніх падзей у свеце.

15.00 – 16.00      Музычны сэт Мікіты Камянецкага на акардэоне.

16.00 – 17.00      Гісторыя з’яўлення паветраных шароў і baloon art як мастацтва. Майстар-клас па стварэнні фігур з паветраных шароў ад Эліа Д’Арыга.

17.00 – 18.00      Музычны сэт Мікіты Камянецкага на акардэоне.

Выстава працуе да 25 верасня.

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).

Кантактныя тэлефоны: (017) 363-97-50, (017) 342-09-81.

Close Menu